У першым паўгоддзі новага года МТС плануе запусціць паслугі LTE у 80 новых гарадах і пасёлках Беларусі, дадатковыя базавыя станцыі запрацуюць і там, дзе ўжо ёсць 4G. У выніку сувязь новага пакалення стане даступная 70% жыхароў усёй краіны, у тым ліку 95% гарадскога насельніцтва.
Карыстацца перавагамі тэхналогіі змогуць не толькі ў Мінску і абласцях, але і практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Беларусі. Усяго ў першым паўгоддзі 2018 г. на 4G-карце МТС з’явіцца 650 новых базавых станцый LTE, сёння іх больш за 800, такім чынам іх колькасць вырасце амаль на 80%.
Сёння паслугамі 4G ад МТС карыстаюцца жыхары каля сотні населеных пунктаў краіны, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах.
«Попыт на доступ у інтэрнет па тэхналогіі 4G расце. За год колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў сеткі 4G МТС павялічылася ў 3 разы. Улічваючы патрэбы нашых абанентаў, мы пастаянна ствараем і паляпшаем свае прапановы. Так, напрыклад, мы запусцілі «Безлимитище» і акцыю «Тройное Безлимитище». Тэхналогія 4G дазваляе нашым абанентам карыстацца самымі сучаснымі паслугамі і сэрвісамі: з камфортам глядзець відэа онлайн, слухаць любімыя трэкі з дапамогай сэрвісу «МТС Music», глядзець перадачы па «МТС ТВ», — адзначыў кіраўнік дэпартамента маркетынгу МТС Дзяніс Цярэшчанка.
Галоўныя перавагі 4G
4G — гэта тэхналогія, якая адрозніваецца ад 3G і 2G больш высокімі хуткасцямі перадачы дадзеных і меншым часам чакання адказу ад сеткі (пінг).
Каб даведацца, ці падтрымлівае смартфон сетку 4G, набярыце *464# і націсніце Выклік. А пры куплі новай прылады звярніце ўвагу на характарыстыкі: неабходная падтрымка 4G (дыяпазоне 1800 МГц, band 3).
Асноўныя пляцоўкі новых базавых станцый LTE у Гродзенскай вобласци: Іўе, Воранава, Ашмяны, Дзятлава, Навагрудак, Зэльва, Малахавіч.
Таксама ў новым годзе 4G ад МТС запрацуе на некаторых магістралях і сацыяльна значных аб’ектах краіны. Усе працы па развіцці сеткі праводзяцца ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам Беларусі beCloud.