Па шматлікіх просьбах беларускіх дзяцей акцыя з бонсцікамі падоўжаная на два тыдні. У прыхільнікаў забаўных цацак ёсць яшчэ час да 28 студзеня, каб сабраць поўную калекцыю з 24 герояў. А потым тыя вернуцца на родны Банітрон.

Чацвёртая калекцыя бонсцікаў — самая незвычайная. Героі гэтай калекцыі свецяцца ў цемры, блішчаць на сонцы і нават змяняюць колер на холадзе.

Апошнія бонсцікі застануцца яшчэ на два тыдні

Атрымаць цацку-ліпучку ў падарунак можна за кожныя 15 рублёў у квітку (без уліку алкаголю і тытуню) пры пакупках у крамах «Еўраопт», «Бруснічка», інтэрнет-гіпермакетах «Е-дастаўка» і «ГіперМолл». Дадатковыя бонсцікі будуць выдавацца за пакупку бон-тавараў.

А пакоі цудаў працягнуць сваю працу і надалей. Яны бясплатныя і адкрытыя для ўсіх.

[irp posts="45 297″ name="Бонсцікі, BDSM, недармаеды і пажар піўзавода. Што найбольш чыталі на Hrodna.life у 2017 годзе"]