На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі рэспубліканска конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Канкурсанты размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак. Агулам на конкурс даслалі 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Гродна і Гродзенскай вобласці заявілі на конкурс 304 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу.
У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч. Яны вызначылі па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.
«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй», — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.
Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. «Мы рады, што праект „Чытаем па-беларуску з velcom“ адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі», — адзначылі ў velcom.
З Гродна ў фінал прайшлі 13 відэа, астатнія прадстаўляюць Ашмяны, Ліду, Шчучын, Слонім, Смаргонь і іншыя гарады і вёскі. Пермаожцаў першага этапа запросяць на абласны фінал конкурсу, які пройдзе ў Гродне.
«Было вельмі цікава назіраць за тым, як кожны імкнецца вылучыцца і ўпрыгожыць свой выступ. Дзякуй усім удзельнікам за такую ўвагу да праекта і за іх талент, які па-сапраўднаму парадаваў журы конкурсу,»— пракаментаваў акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт.
www.youtube.com/watch?v=J88MrAQkpzA
www.youtube.com/watch?v=_5hhQIlNRnE
www.youtube.com/watch?v=07XqitrLuX0
Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.
З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытачы выступяць непасрэдна перад журы. Па выніках фіналу пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна ўзнагародзяць сучаснымі смартфонамі і пазмагаюцца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу ўручаць смартфоны маркі Apple.
Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на…
Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх…
На пешаходных дарожках па вул. Дамброўскага ў Гродне з'явіцца асвятленне. Работы збіраюцца правесці з сярэдзіны…
На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з'явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай.…
Гродзенец Сяргей Цераховіч працаваў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі». Зараз яму пагражае да…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з прадстаўніком Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…