Як пераўтварыць ідэю ў прыбытковы бізнес, можна даведацца на Суперінтэнсіве ад Стартап школы ў Гродне 27−28 студзеня.

Арганізатары абяцаюць 16 гадзін інтэнсіўнага навучання для тых, хто хоча запусціць бізнес ці развіць існуючы: прапрацоўка бізнес-ідэі, стварэнне прататыпу і вызначэнне эфектыўных каналаў прыцягвання першых кліентаў.

З удзельнікамі інтэнсіву будуць працаваць эксперты, якія маюць вопыт запуску і кіравання бізнесам.

Больш падрабязна пра Суперінтэнсіў, праграму, экспертаў, рэгістрацыю можна знайсці па спасылцы.

Кошт трэнінга — 100 рублёў.