У суботу 6 студзеня гродзенскі «Нёман» традыцыйна правёў дабрачынны матч, які стаў падарункам як для аматараў хакея ў Гродне, так і для дзяцей з Панямуньскага дзіцячага дома.
Перад матчам у фае Лядовага палаца для гасцей мерапрыемства быў арганізаваны канцэрт, дзе выступаў кавер-бэнд «Radianсe», быў арганізаваны прадстаўнікамі цэнтра ПОРА аквагрым для ўсіх жадаючых, а таксама прайшла аўтограф-сесія з хакеістамі «Нёмана».
Традыцыйна ў дабрачынным матчы на лёд разам з «Нёманам» выйшаў і гродзенскі аматарскі клуб «Авангард». Хакеісты абедзвюх дружын аб’ядналіся ў дзве каманды: «Чырвоныя» і «Белыя» і згулялі два перыяда па 15 хвілін. Гульня скончылася з лікам 7:7. А выніковы лiк пасля булiтаў стаў 9:9.
У двух камандах акрамя ўзроставых гульцоў былі і зусім юныя хакеісты. Гэта дзеці гульцоў «Нёмана» — Багданоўскага і Мятлюка, якія ў выніку і сталі лепшымі ў матчы.
Пасля гульні на лёдзе гродзенскай арэны прайшлі конкурсы ў якіх прынялі ўдзел хакеісты каманд. Гульцам трэба было прадэманстраваць, як сваю дакладнасць і сілу, так і хуткасць. Для гледачоў конкурсы праходзілі ў перапынку паміж перыядамі.
Прыняў удзел у дабрачынным матчы і галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў:
«Я думаю, напярэдадні Раства ў нас сёння атрымалася невялікае свята. Я лічу, што гэта добрая акцыя, якую правёў наш клуб. Прыемна было, што на свята прыйшло шмат людзей. Раней, калі я гуляў, то такіх дабрачынных матчаў не было, на жаль. Калі ўжо стаў трэніраваць, то даводзілася ўдзельнічаць, і за мяжой у тым ліку».
Таксама Сяргей Пушкоў адзначыў, што «Нёман» ужо прыступіў рыхтавацца да маючых адбыцца матчаў і пасля перапынку правёў трохдзённы цыкл.
Адновіцца чэмпіянат Беларусі ў чацвер 11 студзеня. Свой першы матч у 2018 годзе «Нёман» правядзе ў Маладзечне, дзе будзе сустракацца з мясцовым «Дынама».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…