За ўезд у цэнтр некаторых гарадоў Польшчы давядзецца плаціць

Некаторыя гарады ў Польшчы плануюць увесці гэтак званыя чыстыя транспартныя зоны. Права на бясплатны ўезд у гэтыя тэрыторыі атрымаюць выключна электрычныя транспартныя сродкі або аўтамабілі, якія ў якасці паліва выкарыстоўваюць вадарод і прыродны газ, паведамляе «Польскае радыё».

Чыстыя транспартныя зоны плануюцца, між іншым, у Варшаве, Познані, Кракаве і Закапанэ. Аплаты вызначаць мясцовыя органы ўлады. Максімальна яны складуць да 30 злотых (больш за 7 эўра). За ўезд без аплаты штраф складзе 500 злотых (амаль 120,5 эўра).

Праект накіраваны на паляпшэнне якасці паветра ў гарадах. Напрыклад, у Варшаве аўтамабілі адказваюць за 60% забруджання паветра.

Платны ўезд у цэнтр горада з’яўляецца адным з метадаў зніжэння транспартнай плыні, які выкарыстоўваецца ў міжнароднай практыцы. Аплату за ўезд у цэнтр горада патрабуюць у Лондане, Сінгапуры, Сан-Францыска, Мілане, Стакгольме, гэтак і ў невялікіх гарадах — латыскай Рызе ці нарвежскім Транхейме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025