На 1 студзеня гэтага года на ўліку ў службе занятасці Гродна стаялі 954 беспрацоўныя, што на 668 чалавек меней, чым у мінулым годзе. Колькі вакансій прапануе служба занятасці, якія спецыяльнасці самыя запатрабаваныя і які памер субсідый можна атрымаць на сваю справу, даведваўся «Гродна Плюс».

У мінулым годзе з дапамогай дзяржаўных субсідый у Гродне адкрылі сваю справу 80 чалавек. Сёлета стартавы капітал змогуць атрымаць 70 чалавек. Каля 10 кандыдатаў ужо набралася.

Віктар Кісялёў, загадчык сектарам часовай занятасці грамадзян па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама, патлумачыў, на што даюць субсідыю:

-Памер субсідыі складае 2175 рублёў. На гэтыя грошы можна закупіць нейкі інструмент, абсталяванне, або аплаціць частку паслуг. Напрыклад, арэнда, рэклама. З 80 чалавек 16 адкрылі рамесніцкую справу, астатнія прадпрымальніцкую дзейнасць.

На 1 студзеня 2018 года ў цэнтры занятасці Гродна налічвалася больш за 1700 вакансій. Самая запатрабаваная — прадавец. Далей кухар, інжынер, бухгалтар, педагог, як заўсёды, у Гродне патрабуецца медычны персанал.

[irp posts="44 093″ name="Спецыяльнасць за паўмесяца: якія прафесіі можна асвоіць на курсах ад службы занятасці"]