У лесе побач з вёскай Новая Руда з’явіцца сцежка для сляпых і турыстаў са слабым зрокам, піша «Перспектыва».

Як распавяла дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Зялёны абярэг» Галіна Марозік, сэнсарную дарогу абсталююць канатамі, наведвальнікам будуць раздаваць ціфлаплееры з аўдыёзапісам галасоў птушак, шуму ветру і гукаў дажджу.

Акрамя гэтага, наведвальнікі змогуць басанож хадзіць па абсталяванай паляне, там можна будзе праверыць сваё абанянне — на пляцоўцы высадзяць духмяныя расліны, а таксама будуць праводзіць майстар-класы па пазнаванні дрэў і хмызнякоў па форме карэ.

Сляпых і са слабым зрокам людзей будуць вучыць на лясных гідаў, каб яны змаглі працаваць з тымі, у каго падобны дыягназ.

[irp posts="41 796″ name="Пад Лідай стварылі першы ў Беларусі квэст-лабірынт з жывых туяў"]