Старшыня «Нёмана» Іван Варсовіч пракаментаваў сітуацыю вакол пераходу ў брэсцкае «Дынама» Паўла Савіцкага і распавёў адкуль узялася лічба ў 600 тысяч долараў. Таксама з’явілася інфармацыя, як сітуацыя з пераходам Cавiцкага можа развівацца далей.
Увечары 4 студзеня з’явілася інфармацыя, што ў брэcцкi клуб прыйшоў ліст з Гродна, у якім «Нёман» патрабуе кампенсацыю за пераход Паўла Савіцкага. Прыкладная сума кампенсацыi склала 600 тысяч долараў.
Павел Савіцкі перайшоў у брэсцкае «Дынама» як вольны агент 28 снежня і падпісаў кантракт на тры гады. Але яшчэ за некалькі месяцаў да падпісання кантракту «Нёман» прапаноўваў футбалісту працягнуць супрацоўніцтва, на што Савіцкі адказаў адмовай. У рэгламенце АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў ёсць пункт, які азначае, што калі да заканчэння кантракту 23-гадоваму гульцу было прапанавана яго падаўжэнне, а ён адмовіўся і перайшоў у іншую каманду, то клубу, які выгадаваў гэтага футбаліста, павінна быць выплачана кампенсацыя.
Паводле «Рэгламенту АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў», артыкул 23, пункты 2 і 3:
2.
У мэтах упарадкавання разлікаў паміж клубамі пры пераходзе футбалістаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў з клуба ў клуб, пасля заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга кантракта, усталёўваюцца наступныя ўмовы вызначэння сумы кампенсацыі за падрыхтоўку і навучанне.
3.
Сума кампенсацыі за падрыхтоўку і навучанне адпавядае даходу футбаліста ў клубе паводле кантракту, але не больш, чым за апошнія пяць гадоў, памножанаму на каэфіцыент катэгорыі клуба і ўяўляе сабой максімальную суму кампенсацыі за падрыхтоўку і навучанне. У даход уключаюцца: зарплата, усе віды прэмій і дадаткаў. Грашовае пакрыццё, выплачанае футбольным клубам футбалісту пры датэрміновым скасаванні кантракту і запазычанасць футбольнага клуба футбалісту па кантракце ў даход не ўключаюцца.
Такiм чынам усе сродкі, што «Нёман» выдаткаваў на Савіцкага за апошнія пяць гадоў можна памнажаць на тры — каэфіцыент пры пераходзе ў клуб вышэйшай лігі.
«Усе нормы, прапісаныя ў дадзеным пункце рэгламенту, намі выкананыя цалкам, — распавядае спартоваму выданню «Прессбол» Iван Варсовiч. — Мы прапаноўвалі Савіцкаму заключыць кантракт на палепшаных умовах яшчэ ў верасні. Зараз жа нас наогул не апавясцілі аб яго пераходзе.
Хоць брэсцкае «Дынама» магло накіраваць на адрас «Нёмана» афіцыйны запыт, ці з’яўляецца футбаліст свабодным — ці за яго патрэбна кампенсацыя. А ўжо пасля гэтага вырашаць, ці падпісваць з ім пагадненне.
Мы ж даведаліся, што Савіцкі заключыў кантракт з дынамаўцамі, са СМІ - і з паведамлення на афіцыйным сайце «Дынама». У выніку падрыхтавалі ўсе паперы — і пасля Новага года адправілі іх у Брэст".
Чаму вы хочаце за трансфер менавіта 600 тысяч долараў?
«Палічылі, што было выплачана Савіцкаму за апошнія пяць гадоў і памножылі на каэфіцыент тры. Згодна з усё тым жа рэгламентам, паколькі брэсцкі клуб прадстаўляе Вышэйшую лігу».
З вашага боку ўсё гэта выглядае як ультыматум. А разысціся палюбоўна было нельга?
«Можна, калі б да нас афіцыйна звярнуліся з лістом, а мы на працягу 10 дзён зрабілі б разлік кампенсацыі - і падалі б клубу. Любому клубу, які хацеў займець Савіцкага. Вось тады бакі маюць права сесці за стол перамоваў і ўсё абмеркаваць».
Вы прапаноўвалі Савіцкаму падоўжыць кантракт. Якім быў яго адказ?
«Зноў жа і сам футбаліст не паведаміў „Нёману“ за 20 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння кантракту, што не мае намеру заключаць новы. Роўна як і не паведаміў, што вядзе перамовы з іншым клубам. Калі б Савіцкі зрабіў гэта, мы б патэлефанавалі ў Брэст і сказалі, што патрабуем за яго кампенсацыю. Што ж, як ёсць — так ёсць: у выніку ўставілі максімальную суму, вось і ўсё», — дадаў Варсовiч.
Першы. «Дынама» згаджаецца на ўмовы «Нёмана» і выплачвае патрабаваныя 600 тысяч долараў. У такім выпадку ў берасцейцаў на гэта 30 дзён. Калі такое здарыцца, шэйхі паўтораць рэкордны трансфер унутры Беларусі. У свой час БАТЭ заплаціў «Шахцёру» за Дзяніса Палякова тыя ж 600 тысяч долараў. Для даведкі, гэта больш за палову бюджэту «Нёмана» за 2017 год.
Другі. «Дынама» паспрабуе знайсці кампраміс і паменшыць суму, але ўсё роўна плаціць.
Трэці. «Дынама» звяртаецца ў дысцыплінарныя органы АБФФ. І калі праблема не вырашыцца пасля ўмяшання федэрацыі, то рухае далей. Напрыклад, у CAS. Але зварот у CAS — дарагая і працяглая працэдура. Затое яна дазволіць зацягнуць час і, магчыма, зробіць «Нёман» больш згаворлівым у вызначэнні памеру кампенсацыі.
Чацвёрты. «Дынама» разрывае кантракт з Савіцкім і той вяртаецца ў «Нёман». Аднак у такім выпадку клуб будзе абавязаны выплаціць паўабаронцу кампенсацыю за скасаванне кантракту. І сума можа апынуцца прыкладна такая ж, якую патрабуе «Нёман».
Паводле сайта transfermarkt.com кошт Савіцкага на канец лістапада складаў 1 млн 300 тыс еўра.
Павел Савіцкі - лепшы бамбардзір «Нёмана» сезона 2017 года, першы з 2001 года футбаліст, хто забіў за гродзенскі клуб 15 мячоў за сезон. Усяго за «Нёман» паўабаронца правёў 203 матчы, забіў 70 галоў і аддаў 26 галявых перадач.
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…