Гродзенскія мытнікі спынілі спробу ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС партыі незадэклараваных аўтазапчастак коштам больш за Br85 тыс., паведамляе БЕЛТА.

Кіроўца аўтамабіля MAN, які рухаўся з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог», прадставіў да афармлення дакументы на дызельныя рухавікі. Па выніках агляду машыны з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу MAN быў накіраваны на дагляд. У выніку мытнікі знайшлі, што ў грузавым адсеку знаходзіцца тавар, звесткі пра які ў дакументах адсутнічалі: больш за 60 радыятараў і паветраных фільтраў для аўтамабіляў.

Гродзенскія мытнікі канфіскавалі партыю аўтазапчастак коштам больш за 40 тыс. даляраў

У выніку кіроўца хацеў зэканоміць на выплаце мытных плацяжоў каля 20 тыс. беларускіх рублёў, а па факце аўтазапчасткі на суму больш чым 85 тыс. рублёў у яго канфіскавалі.

Па факце недэкларавання тавару Гарадзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт.14.5 КоАП Беларусі.