Жыхар Шчучына прывёз з Літвы фальшывыя 50 еўра, якія спрабаваў абмяняць, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Паводле яго слоў, напярэдадні святаў ён з’ездзіў па пакупкі ў Літву. Разлічваўся наяўнымі і ў якасці рэшты атрымаў купюру 50 еўра. Падробку высветлілі толькі ў аддзяленні банка, дзе мужчына хацеў абмяняць валюту, у тым ліку і гэтыя 50 еўра.
Цяпер па факце праводзіцца праверка.