УУС Гродзенскага аблвыканкама ў адзін дзень выставіла на продаж 7 легкавых аўто з службовага аўтапарка. Гэта аўтамабілі ВАЗ са значным прабегам і высокай ступенню зношанасці. Праўда, і продаюць іх па нізкім кошце — ад 450 даляраў, піша autogrodno.by.

Магчыма, продаж звязаны з тым, што ахоўнікі перасядуць на айчынныя машыны, як раіў прэзідэнт.

Аўтамабілі належалі розным райаддзелам: Ашмянскаму, Свіслачскаму, Шчучынскаму, Лідскаму і Карэлічскаму.

На сайце ёсць досыць шмат фота па кожным аўтамабілі, на якіх бачныя дэфекты. Здымкі добра ілюструюць ступень зношанасці, ёсць здымкі і з салона.

Вось, напрыклад, аўтамабіль 2005 года з прабегам 277 800 км. У вочы кідаюцца пытанні па кузаве, але і кошт за ВАЗ-21 101 трохі вышэй за 1000 рублёў.

Гродзенская міліцыя выставіла на продаж 7 службовых аўтамабіляў, самы танны - 900 рублёў

Міліцэйскую атрыбутуку з машын папярэдне здымуць.

ВАЗ-21 070, кошт — 900 рублёў.

Гродзенская міліцыя выставіла на продаж 7 службовых аўтамабіляў, самы танны - 900 рублёў

А гэтай восенню гродзенская міліцыя прадавала стары аўтазак.