Танней за мінскі. Гродзенская міліцыя прадае стары аўтазак

У Гродне на продаж выставілі міліцэйскі аўтазак. ГАЗ-3309 быў выпушчаны ў 2007 годзе і за гэты час паспеў праехаць амаль 96 тыс. км. Машына зношаная на больш за 65%. Машына выстаўлена на продаж на сайце РУП “Белспецкантракт” за 14 805 рублёў, піша TUT.BY.

Раней сталічная міліцыя выставіла «бэўшные» аўтамабілі. Жадаючыя могуць купіць аўтазакі, уазікі і легкавушкі. Кошт усіх патрыманых аўтамабіляў складае каля 60 тысяч рублёў. Мінскі аўтазак даражэй гродзенскага. Так, кошт машыны ГАЗ-3309 2006 года выпуску складае 16 500 рублёў.

Па словах начальніка аўтагаспадаркі ГУУС Мінгарвыканкама Валерыя Траўкіна, некаторыя пакупнікі бяруць былыя міліцэйскія машыны для паўсядзённых мэтаў. Вядома, гэтыя аўтамабілі не ў ідэальным стане, бо яны ўжо больш за дзясятак гадоў эксплуатаваліся, а прабег ужо пераваліў за 100 тысяч кіламетраў.

Але пры пэўным касметычным рамонце і замене некаторых дэталяў «жалезны конік» яшчэ нямала адслужыць свайму новаму гаспадару.


Каб купіць гродзенскі аўтазак, тэлефануйце па тэл. +375 17 222 06 27, 222 00 01, 398 05 41 і паведамце аператару код тавара 10070017.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: