Здароўе і спорт

Брэсцкае «Дынама» можа выплаціць «Нёману» кампенсацыю за Савіцкага — нават 600 000 долараў

Гродзенскі «Нёман» у першыя дні студзеня выслаў брэсцкаму «Дынама» ліст, у якім запатрабаваў кампенсацыю за пераход 23-гадовага Паўла Савіцкага. Над запытам гродзенцаў зараз працуюць юрысты брэсцкага клуба, якія цягам 20 дзён павінны даць адказ.

У прэс-службе «Дынама-Брэста» пацвердзілі Hrodna.life, што ім прыйшоў ліст з Гродна з нагоды Савіцкага, але пра суму кампенсацыі інфармацыя не выдаецца.

Павел Савіцкі перайшоў у брэсцкае «Дынама» як вольны агент 28 снежня і падпісаў кантракт на тры гады. Але яшчэ за некалькі месяцаў да падпісання кантракту «Нёман» прапаноўваў футбалісту працягнуць супрацоўніцтва, на што Савіцкі адказаў адмовай. У рэгламенце АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў ёсць пункт, які азначае, што калі да заканчэння кантракту 23-гадоваму гульцу было прапанавана яго падаўжэнне, а ён адмовіўся і перайшоў у іншую каманду, то клубу, які выгадаваў гэтага футбаліста, павінна быць выплачана кампенсацыя.

Па непацверджанай інфармацыі football.by сума запытваемай кампенсацыі за Савіцкага складае каля 600 тысяч долараў. Падставай стаў той самы пункт 4 артыкула 22 «Рэгламенту АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў», які абвяшчае:

«У якасці выключэння з правіла, прадугледжанага пунктам 1.2. гэтага артыкула, усталёўваецца, што, калі прафесійны футбольны клуб прапануе футбалісту-прафесіяналу да заканчэння спартыўнага сезона, у якім ён дасягае ўзросту 23 гадоў, заключыць новы кантракт на аналагічных або палепшаных фінансавых умовах, а гэты футбаліст-прафесіянал адмаўляецца заключыць прапанаваны новы кантракт і пераходзіць у новы прафесійны футбольны клуб у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння ранейшага кантракта, ранейшаму прафесіянальнаму футбольнаму клубу новы прафесійны футбольны клуб выплачвае кампенсацыю за падрыхтоўку і навучанне дадзенага футбаліста ў памеры, устаноўленым гэтым Рэгламентам».

Паводле сайта transfermarkt.com кошт Савіцкага на канец лістапада складаў 1 млн 300 тыс еўра.

Даведка

Павел Савіцкі - лепшы бамбардзір «Нёмана» сезона 2017 года, першы з 2001 года футбаліст, хто забіў за гродзенскі клуб 15 мячоў за сезон. Усяго за «Нёман» паўабаронца правёў 203 матчы, забіў 70 галоў і аддаў 26 галявых перадач.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025