«Прыемней ісці па горадзе, калі ён як мастацкая галерэя». У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам

Другі па велічыні горад у Гродзенскай вобласці наўрад ці быў бы такім, калі б у пачатку XIV стагоддзя князь Гедымін не пабудаваў тут славуты замак. У 2010 годзе бульвар Чапаева, які цягнецца ад аўтавакзала да замка, перайменавалі ў гонар князя — заснавальніка Ліды, а зараз лідскія мастакі паставілі лагічную кропку ў працэсе — на будынку мастацкай галерэі, што па Гедыміна 12 — з’явіўся мурал з партрэтам князя, піша budzma.by.

Гэтая галерэя адкрылася у 2016-м. У яе гаспадара Паўла Мацылевіча адразу ўзнікла ідэя пра графіці ў дворыку, балазе ў горадзе жыве мастак Сяргей Русак, які раней ужо ўпрыгожваў сцены ў Лідзе і ў Мінску. Аднак спатрэбілася яшчэ трохі часу, каб зоркі сышліся і задуманае ператварылася ў рэалізаванае.

У пачатку мінулага года кампанія «Будзьма беларусамі!» упершыню прыехала ў Ліду з кірмашом праектаў. Адну з прэзентацый рабіў Сяргей Русак, які прапаноўваў свае рукі і талент, каб напоўніць гарадскую прастору мураламі.

-Тады гэта справакавала ажыццявіць ідэю, бо мы ўжо хацелі адкласці ўсё яшчэ на год. Сяргей падагнаў гэтую справу, і так мы дамовіліся зрабіць мурал з Гедымінам, — расказвае Павал Мацылевіч.

Акрамя партрэта вялікага князя мастак і галерыст разглядалі яшчэ эскіз з абстракцыяй, але паколькі прастора знаходзіцца на бульвары Гедыміна, спыніліся на гістарычным сюжэце.

-Я старанна шукаў партрэты Гедыміна. Былі патрэбныя малюнкі, дзе рысы твару перададзеныя больш якасна за карцінкі ў Вікіпедыі. Эскіз я зрабіў па сучасных літоўскіх манетах, — расказвае Сяргей.

Павал гаворыць, што ўладальнік памяшкання ўспрыняў ідэю мурала вельмі прыязна. Неўзабаве гаспадар галерэі плануе задзейнічаць увесь дворык. У праекта ўжо і назва ёсць: арт-дворык «ZADVORAK».

— Так што сёння «ціхая» прэзентацыя. Калі стане цёпла, зробім прэзентацыю ў дворыку, — кажа Павал. - Хтосьці ўбачыў у мурале адбітак пальца, хтосьці — зрэз дрэва, хтосьці — усёбачнае вока. Атрымалася вельмі прышпільна. Я ўпэўнены, што гэта пачатак гісторыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025