Людзі і справы

Бізнес у дэкрэце: у Гродне адкрыўся сямейны пончык-бар «Ponchikoff»

Пончык-бар «Ponchikoff», дзе ўся прадукцыя вырабляецца ўручную, адкрыўся ў Гродне ў самым канцы 2017 года.

Ідэя адкрыць пончык-бар з’явілася ў мясцовай сямейнай пары яшчэ год таму, але запусціць афіцыйна праект «Ponchikoff» удалося толькі ў канцы года. Пончык-бар працуе па вуліцы 17 Верасня, 61, адразу за «Еўраоптам», там, дзе раней была піўная крама.

«Ідэя адкрыць пончык-бар з’явілася пасля таго, як мы пабывалі ў Польшчы і прывезлі дамой смачныя пончыкі, — распавядае ўладальніца Аляксандра Карповіч. — Дзецям спадабалася, яны спыталіся, а дзе ў Гродне такія пончыкі можна купіць — тады і прыйшла ідэя. Хацелася нешта сваё, душэўнае, мілае і прыгожае. Ды і я яшчэ ў дэкрэтным адпачынку, думала чым заняцца, вось і вырашылі адкрыць сваю справу.

Раней мы з харчаваннем не працавалі, таму адкрываліся доўга, бо не ведалі з чаго пачынаць. Ідзеш у адно месца, а цябе адпраўляюць у іншае і г. д. Арэнду за памяшканне мы пачалі плаціць яшчэ ў траўні, а адкрыліся толькі ў снежні».

[irp posts="31 435″ name="З пылу, з жару і недалёка ад дому. На Дзевятоўцы пачалі прадаваць гарачыя пончыкі"]

Заказаў шмат — працавалі нават у Новы год

Уладальнікі пазіцыянуюць сябе як першы ў Гродне пончык-бар, дзе можна купіць свежыя пончыкі на любы густ, а таксама гарачыя напоі.

«Пончыкі раблю сама ўручную з натуральных інгрэдыентаў. Робяцца яны ранняй раніцай, каб у кліентаў пры адкрыцці быў выбар. Напрыклад, 1 студзеня прыйшлося прыехаць у 3 ночы і гатаваць пончыкі, бо было шмат заказаў. Сваёй дастаўкі ў нас няма, але мы карыстаемся кур’ерскай службай.

У нас цяпер купляюць пончыкі пераважна невялікімі скрынкамі. Вядома, людзі могуць пайсці і ў „Еўраопт“ ды купіць там замарожаныя пончыкі на вагу, але ў нас больш індывідуальны падыход. Чалавек прыходзіць і выбірае прадукцыю, якую мы можам распісаць, а калі трэба, то і каляровую скрыначку даць з адмысловымі надпісамі», — дадала Аляксандра.

Ад 1 рубля

У пончык-бары цэны на прадукцыю пачынаюцца ад 1 рубля. Жадаючыя могуць перакусіць у самім памяшканні - там ёсць крэслы і невялікая стойка. Час працы пончык-бара з панядзелка па суботу з 10.00 да 18.00. У нядзелю з 11.00 да 16.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024