«Такая зіма…». Гродзенец у студзені збірае грыбы на суп

У першыя дні студзеня гродзенец Яўген выклаў у сацыяльнай сетцы Вконтакте фатаграфіі грыбоў, якія яму ўдалося сабраць у вёсцы. З-за бясснежнай зімы ён можа збіраць грыбы хоць кожныя выхадныя.

Яўген адзначае, што сёння зіма толькі ў календары, а па факце — позняя восень. Таму ён і знаходзіць дагэтуль грыбы. Летась у пачатку студзеня яму гэта зрабіць не ўдалося, бо ўжо ляжаў снег.

«Пасля сустрэчы Новага года я ездзіў у вёску па справах і заадно пайшоў прагуляцца па лесе, — распавядае Яўген. — Шчыра кажучы, я кожныя выхадныя езджу туды і кожныя выхадныя на суп грыбоў сабраць можна. Яны відавочна ўжо не растуць, гэта ўсё старыя грыбы, якія проста не знайшлі ў свой час грыбнікі. Грыбы не гніюць бо халодно, а адсутнасць снегу дазваляе мне шпацыраваць па лесе і нешта знайсці. Нават адну лісічку прыемна знайсці зімой у новым годзе».

У першы дзень 2018 года ў Гродне быў абноўлены тэмпературны рэкорд. У Гродне паветра прагрэлася да 6,7 градусаў цяпла супраць 6,5 у першы дзень 2007 года.

Дарэчы, ёсць у прыродзе і такія грыбы, якія растуць зімой. Існуе некалькі відаў такіх грыбоў: апенька зімовая, ілжываапенька шэрапласціністая і вешанка.

Падзяліцца
Меткі: надвор'е

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025