Цягнікі за мяжу, рэтра-цягнік і білеты па-беларуску. Дзень пасажыра правялі ў Гродне на чыгунцы

Чарговы дзень пасажыраў прайшоў на чыгуначным вакзале Гродна 28 снежня. Тры гадзіны кіраўнікі Беларускай Чыгункі былі гатовыя адказваць на пытанні пасажыраў. Hrodna.life скарыстаўся гэтай магчымасцю.

— Ці павялічыцца колькасць цягнікоў у Польшчу і Літву з Гродна у сувязі з уключэннем Гродзенскага вакзала ў бязвізавую зону?

Расклад руху цягнікоў на наступны год у асноўным складзены, вялікіх зменаў у ім не прадугледжана. З Гродна па чыгунцы можна выехаць у Польшчу, ёсць прамы цягнік на Кракаў. Выехаць у Літву па чугунцы зараз не атрымаецца. Цягнік на Вільню быў некалькі гадоў таму, але асобым попытам не карыстаўся. Зараз гэты маршрут закрыты. Што да вакзала, то ён гатовы прыняць замежных турыстаў.

[irp posts="44 812″ name="10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на 2018 год"]

— Да 150-годдзя Беларускай чугункі з Гродна на Парэчча арганізавалі рэйс на гістарычным паравозе. Былі планы па яго далейшым выкарыстанні. Ці будуць яны рэалізаваны?

Гістарычны цягнік на Парэчча аказаўся незапатрабаваным. Гістарычных месцаў на маршруце не так многа, турыстычнай зацікаўленасці не было. Зараз па маршруту на Парэчча ходзіць звычайны дзізель-цягнік.

Рэтра-цягнік прыбыў. А што далей?

— Чаму ні праз сайт, ні ў касах немагчыма замовіць квіткі па-беларуску? Ці зменіцца гэта сітуацыя?

Ужо з наступнага года пачнецца замена білета-друкавальных машын. Новыя мадэлі будуць мець магчымасць друкаваць квіткі і па беларуску, і па англійску. Што да ўжывання беларускай мовы на чугунцы, то на яна выкарыстоўваецца для інфармавання пасажыраў на рэгіянальных лініях.

[irp posts="15 548″ name=" Для маладой генерацыі чыноўнікаў мова будзе каштоўнасцю". Беларускамоўны бізнес абмеркавалі ў Гродне"]

На пытанні адказвалі:

Таццяна Бурцава, вядучы інжынер пасажырскага аддзела Баранавічскага аддзялення Беларускай чугункі;

Дзмітрый Клім, намеснік начальніка аддзела пасажырскай службы упраўлення Беларускай чыгункі;

Кацярына Юралайць, выконваючы абавязкі начальніка чыгуначнага вакзала станцыі Гродна;

Марыя Голубева, старшы білетны касір вакзала станцыі Гродна.


Дні пасажыра Беларуская чыгунка праводзіць ужо тры гады. Сустрэчы кіраўніцтва прадпрыемства з пасажырамі праводзяцца штоквартальна на вакзалах ўсіх абласных цэнтраў, а таксама на станцыях Баранавічы і Орша. Пытанні і прапановы, са словаў чыгуначнікаў, найчасцей звязаны з раскладам руху цягнікоў і якасцю абслугоўвання пасажыраў.

Падзяліцца
Меткі: транспарт

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кватэра з паўлінамі прадаецца ў горадзе-спадарожніку

Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…

14 сакавіка 2025

У Гродне супрацоўнікі адной фірмы за няпоўныя тры месяцы парушылі ПДР 300 разоў

ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…

14 сакавіка 2025

«Падобнае ела толькі ў Італіі». Гродзенка расказала пра любімую піцэрыю горада

Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…

14 сакавіка 2025

З’явілася 3D-рэканструкцыя Крэўскага замка з трэцяй вежай — вось як гэта выглядае

Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…

14 сакавіка 2025

Незвычайны бізнэс: у старым кароўніку пад Свіслаччу вырошчваюць тоны вясёлкавай фарэлі

Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…

13 сакавіка 2025

«Гродногаз» і «Гродна Азот». У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу: як яна будзе працаваць і чым дапаможа людзям

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…

13 сакавіка 2025