Лепшы футбаліст «Нёмана» апошніх гадоў Павел Савіцкі 28 снежня падпісаў трохгадовы кантракт з камандай «Дынама-Брэст». Гродзенскі футбаліст перайшоў туды на правах вольнага агента.

Да самага канца гродзенскія заўзятары не верылі, што Савіцкі можа перайсці ў брэсцкае «Дынама», якое з’яўляецца прынцыповым супернікам «Нёмана» цягам доўгіх гадоў. Але капітан вырашыў інакш.

Нагадаем, у снежні Савіцкі ў інтэрв'ю распавядаў, што верагоднасць таго, што ён пакіне «Нёман», вельмі вялікая — ён хоча зарабiць грошай.

Павел Савіцкі пасля падпісання кантракту з «Дынама-Брэстам»:

«Збіраецца вельмі добрая каманда. Пастаўлены самыя высокія мэты. Спадзяюся выйграць медалі з клубам».

Даведка

Павел Савіцкі - лепшы бамбардзір «Нёмана» сезона 2017 года, першы з 2001 года футбаліст, хто забіў за гродзенскі клуб 15 мячоў за сезон. Усяго за «Нёман» паўабаронца правёў 203 матчы, забіў 70 галоў і аддаў 26 галявых перадач.


Навіна пра вяселле Савіцкага была адной з самых чытаных на Hrodna.life у 2017 годзе.

[irp posts="45 297″ name="Бонсцікі, BDSM, недармаеды і пажар піўзавода. Што найбольш чыталі на Hrodna.life у 2017 годзе"]