Школу на 44 класы і дзіцячы садок пабудуюць у наступным годзе ў гродзенскім мікрараёне Альшанка. Дзіцячы сад на 230 месцаў узводзіць па тыпавым праекце ААТ «Гроднажылбуд». Плануецца, што ён запрацуе ў пачатку лета, піша «Гродзенская праўда».

Распрацаваны праект самай вялікай школы ў Гродне, якая ў адрозненні ад апошніх новых устаноў адукацыі павялічыцца на 11 класаў. Такая школа ўжо пабудавана ў Магілёве. У нашым горадзе яе будзе ўзводзіць ААТ «Гроднапрамбуд», з якім УКБ Гродна падпісаў дамову на пачатак работ са студзеня 2018 года. Новыя дзіцячы сад і школа будуць знаходзіцца побач.

[irp posts="42 837″ name="Новую паліклініку на Вішняўцы адкрыюць напярэдадні Новага года"]