Першы поштамат, які дасць гродзенцам магчымасць самастойна атрымліваць і адпраўляць пасылкі, усталявалі ў пачатку снежня каля Дома сувязі па вуліцы Карла Маркса. Такія прылады даўно выкарыстоўваюцца ў краінах-суседках, многія гродзенцы карысталіся імі ў тым жа Беластоку, а для Беларусі гэта пакуль што эксперымент.
Першы ў Гродне поштамат будуць тэставаць пасля 10 студзеня. Ён будзе працаваць не толькі на выдачу пасылак, але і на прыём.
«У Гродзенскую вобласць мы атрымалі і ўсталявалі 2 поштаматы: у Гродне і Лідзе, але яны пакуль не працуюць, — распавядае начальнік аддзела маркетынгу Гродзенскага філіяла „Белпошты“ Юры Карпач. — Каб карыстацца поштаматам, трэба будзе зарэгістравацца ў спецыяльнай праграме і пазначыць свой нумар тэлефона. У будучыні на яго будуць прыходзіць смс з нумарам ячэйкі і кодам. Зараз пішацца праграмнае забеспячэнне для поштаматаў і пасля 10 студзеня будзем спрабаваць іх запускаць».
Калі ў поштамаце пасылку не забіраюць на працягу некалькіх дзён, яна адпраўляецца ў паштовае аддзяленне, якое абслугоўвае апарат. Пра гэта таксама паведамляюць у смс.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…