16-гадовая спявачка Сафія Астапюк, якая нарадзілася ў Слоніме і ўжо вядомая сваім удзелам ва ўкраінскім музычным шоу талентаў «Х-Фактар», збіраецца ўдзельнічаць у беларускім нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2018», што адбудзецца ў траўні наступнага года ў Партугаліі, піша «Газета Слонімская».
26 снежня Сафія прадставіла песню Illusions, з якой яна і збіраюцца скарыць Еўропу.
На сёння ў Белтэлерадыёкампанію, акрамя заяўкі Сафіі, паступіла больш за 30 запытаў. А 11 студзеня патэнцыйныя ўдзельнікі песеннага форуму змогуць прадставіць свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, якое і назаве імёны фіналістаў.
Фінал беларускага адбору пройдзе не пазней за 1 сакавіка 2018 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрту. Там і вырашыцца, хто паедзе ў Партугалію.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…