Як рабіць свае гарады лепшымі і эфектыўна прасоўваць інтарэсы супольнасці навучаць у Школе мэраў, якая праводзіцца пад лозунгам “Разам да справы!”. Новы яе набор  абвяшчаюць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА. 

Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў з экспертамі з Беларусі, Літвы і Украіны.

Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы – беларуская і руская.

Адбор у Школу мэраў праводзіцца шляхам конкурсу. Падрабязнасцi тут.

Заяўку на ўдзел трэба запоўніць да 17 студзеня па адрасе.