Анлайн-сэрвіс змясцілі на сайце ўпраўлення культуры аблвыканкама kult.grodno-region.by, каб дапамагчы турыстам зарыентавацца ў мностве цікавых гісторыка-культурных аб’ектах і музеях Гродзеншчыны, піша «Гродзенская праўда».
На электронную карту нанесена больш за 600 гісторыка-культурных каштоўнасцей, музеяў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, музеяў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама школьных музеяў і музейных пакояў Прынёманскага краю.
Як паказвае практыка, усе яны выклікаюць непадробную цікавасць як у замежных турыстаў, якія зачасцілі пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму, так і ў беларусаў, якія любяць падарожнічаць па роднай краіне. Цяпер яны заўсёды змогуць знайсці дакладную дарогу да таго ці іншага турыстычнаму аб’екта.
Акрамя апісання музеяў і славутасцяў, на карце паказаны іх дакладныя адрасы, а таксама графік працы, адрас электроннай пошты, сайт і іншая неабходная інфармацыя.
Тыя, хто ўжо паспеў апрабаваць новы электронны сэрвіс, адзначаюць яго прастату ў выкарыстанні. Для кожнай з катэгорыі аб’ектаў прынятыя спецыяльныя абазначэнні.
Анлайн-карта працуе на дзвюх мовах: рускай і англійскай.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…