Музейная экспазіцыя раскажа пра багатую гісторыю прадпрыемства, якая бярэ пачатак у 80-х гадах XIX стагоддзя, піша «Гродзенская праўда».

У 1889 годзе прадпрымальнік Лейба Слуцкі выкупіў зямлю ў Гродне на беразе ракі Гараднічанкі і атрымаў дазвол на будаўніцтва завода па вуліцы Віленскай. На працягу года ён пабудаваў два цагляныя і тры драўляныя будынкі. Будынкі былі аднапавярховымі, крытымі бляхай і гонтай. Першапачаткова тут варылі піва.

[irp posts="30 338″ name=" Крывы дом" на Вялікай Траецкай чакае рэканструкцыя пад гасцініцу з броварам"]

З 1947 гада завод стаў выпускаць безалкагольныя напоі, а неўзабаве тут быў арганізаваны і вінзавод з невялікімі магутнасцямі. Сёння пасля рэканструкцыі Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод — адно з сучасных прадпрыемстваў абласнога цэнтра.

Менавіта падчас рэканструкцыі за сцяной старых скляпенняў знайшлі пяць шкляных ёмістасцяў пачатку ХХ стагоддзя. Цалкам магчыма, што яны як раз і стануць асновай музейнай экспазіцыі на заводзе.

Музей броварства з'явіцца на лікёра-гарэлачным заводзе ў Гродне