Легкавы аўтамабіль Toyota на маленькай хуткасці пярэднім колам праваліўся ў яміну ліўнёўкі на вуліцы Горкага. Гэта здарылася 26 снежня, каля 16.00. Каб вызваліць аўто кіроўцу прыйшлося выклікаць эвакуатар.
«Я паркаваўcя і машына правалілася, — распавядае кіроўца Уладзімір. — У Гродне ў мяне такое ўпершыню. Краты на дарозе былі на месцы, а пад цяжарам машыны праваліліся. Калі б я ехаў на хуткасці, мог бы сур’ёзна пацярпець. Вось так якасна зрабілі дарожныя рабочыя».
Эвакуатар за 35 рублёў дапамог Уладзіміру выбрацца з ямы.
Цікава, што жалезныя краты ў яме аказаліся цэлыя. Хто вінаваты ў здарэнні цягам 10 дзён вызначыць экспертыза.