Улетку з Гродзенскага аэрапорта можна будзе паляцець у Чарнагорыю. Гэта чарговы новы напрамак у Гродзенскім аэрапорце. За апошнія некалькі гадоў тут пачалі выконвацца чартары ў балгарскі Бургас і турэцкую Анталію. Гэтыя рэйсы захаваюцца і ў наступным летнім сезоне, піша «Гродзенская праўда».
Лятаць па гэтых маршрутах будуць самалёты Боінг 737−300 умяшчальнасцю 148 пасажыраў. Як паказвае практыка, яны лётаюць з поўнай загрузкай.
Таксама з 5 чэрвеня 2018 года адновяцца рэгулярныя рэйсы па маршруце Калінінград — Гродна — Калінінград. Яны будуць ажыццяўляцца двойчы на тыдзень па аўторках і пятніцах. На гэтым напрамку выкарыстоўваюцца самалёты CRJ-200, якія дазваляюць перавозіць 50 пасажыраў.
Пры падарожжы авіятранспартам у Калінінград не патрэбна атрымліваць візу, а час у шляху займае ўсяго паўгадзіны, адзначае начальнік Гродзенскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Анатоль Купрашэвіч.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…