Ствараць беларускія групы і класы ў сваіх мікрараёнах заклікае бацькоў “Таварыства беларускай мовы” у Гродне. Чым больш будзе заяў у беларускія групы ў садках і класы ў школах, тым больш будзе магчымасцяў для іх адкрыцця ў мікрараёнахах, а праз пэўны час новага садка і новай школы (ліцэя, гімназіі). 

Цяпер у горадзе па-беларуску вучацца больш за 60 школьнікаў, а ў садках у беларускамоўных групках выхоўваюцца больш за 50 дзяцей.

Найбольш запатрабаванымі школамі сярод бацькоў, якія хочаць вучыць дзіця па-беларуску, з’яўляюцца школы №32 (вул. Ліможа, 11) і №34 (вул. Індурская шаша, 14).

У гімназіях №7 і №10, дзе асобнага беларускага класа  няма, па-беларуску навучаецца некалькі дзяцей.

У дзіцячых садках па-беларуску могуць выхоўвацца ў №45 (вул.Сухамбаева) і №65 (вул.Рэпіна,7).