Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2017 года № 997, паведамілі ў прэс-службе ўрада, піша Белта.

Цяпер базавая велічыня складае Br23, такім чынам, яна павялічыцца на Br1,5.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.

Апошні раз базавая велічыня змянялася 1 студзеня 2017 года — тады яна павялічылася з Br21 да Br23.