Незвычайная карціна склалася на плошчы Леніна ў суботу 23 снежня. На запланаваны пераднавагодні канцэрт Народнага хору Гродзенскага музычнага каледжа ніхто не прыйшоў. Артыстам прыйшлося ў дождж і мокры снег выступаць у цэнтры Гродна толькі для сябе.
Пакінуць плошчу Леніна, нягледзячы на дрэннае надвор’е i адсутнасць людзей, артысты не маглі і выканалі сваю канцэртную праграму да канца.
Вядома, што за некалькі дзён да Каляд і Новага года, гродзенскія калектывы выступаюць у святочных і забаўляльных праграмах на галоўных плошчах горада. Але нават у добрае надвор’е такія мерапрыемствы не заўсёды карыстаюцца попытам. Застаецца пытанне, а ці патрэбныя наогул артыстам такія канцэрты?
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…