Дом ў гістарычным цэнтры на вуліцы Кірава, 3 аднавілі СТАА «Неманбудінвест» з дапамогай ААТ «Гроднажылбуд». Будынак быў узведзены ў 1878 годзе рабінам Хаімам Беластоцкім і з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. Таму пры яго аднаўленні прыйшлося выконваць патрабаванні Міністэрства культуры, піша «Гродзенская праўда».

Дом быў здадзены інвестарам гэтым летам, у ім плануецца адкрыць офісы і крамы.

У якіх адноўленых гістарычных будынках з'явяцца офісы, гасцініцы і першы ў Гродне McDonald's

Адноўлены чатырохпавярховы дом на вуліцы Будзёнага, 48 прадалі з аўкцыёна ў 2014 годзе. Яго гаспадар рыхтуе будынак да здачы ў эксплуатацыю і плануе размясціць у ім офісы.

Маскоўская вытворчая кампанія «Ізатрэйд», якая займаецца выпускам універсальных ізаляцыйных матэрыялаў, рэканструявала два зблакаваныя дамы на вуліцы 1-й Працоўнай. Там інвестар плануе адкрыць грамадска-адміністрацыйны будынак і невялікае кафэ.

Прадпрымальнік Валерый Грытчанко, уладальнік гасцініцы «Славія», будуе невялікі гатэль на пяць нумароў на вуліцы Малой Траецкай. У пачатку гэтага года такі гатэль ён пабудаваў на вуліцы 17 верасня. Абодва апарт-гатэлі ўвойдуць у гасцінічны комплекс «Славія».

У якіх адноўленых гістарычных будынках з'явяцца офісы, гасцініцы і першы ў Гродне McDonald's

Прадпрымальнік Станіслаў Сямашка ў апусцелым доме, пабудаваным у 1885 годзе на вуліцы Калючынскай, збіраецца размясціць гандлёва-гасцінічны комплекс. У яго склад увойдуць гасцінічныя нумары на трэцім паверсе, офісныя на другім, а першы паверх плануецца аддаць пад першы ў Гродне McDonald’s. Будынак сёння накрыты, уцеплены, устаўленыя вокны і дзверы. Усю зіму там будуць весці апрацоўчыя работы.