Горад

У Гродне адкрыўся хостэл «Сарматыя». У 2018 годзе адкрыюцца яшчэ тры хостэлы

Трэці ў горадзе хостэл пачаў працу 22 снежня. Ён адкрыўся на вуліцы Маркса і гатовы прыняць да 26 чалавек. Цана за койка-месца — 12 долараў.

На афіцыйнае адкрыццё хостэла «Сарматыя» прыйшоў намеснік старшыні гродзенскага гарвыканкама па будаўніцтве Казімір Гецэвіч. Ён адзначыў, што гораду патрэбныя такія ўстановы.

«Новы хостэл вырашае праблему размяшчэння турыстаў і гасцей горада. Такая ўстанова даступна і зручна, бо знаходзіцца ў цэнтры Гродна. Гарадскія ўлады імкнуцца ісці людзям насустрач, каб адкрываць такія ўстановы. Мы зацікаўлены, каб у будучыні турысты маглі без праблем сабе знайсці месца на начлег. А зараз чакаем падаўжэння бязвізавага рэжыму, а як паказала практыка, для горада гэта выгадна», — адзначыў Гецэвіч.

[irp posts="44 812″ name="10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на 2018 год"]

Адкрыюцца яшчэ тры хостэлы

У Гродне зараз працуюць тры хостэлы: «Hello Grodno» на Гараднічанскай, «Old Bridge» на Суворава і «Сарматыя» на Карла Маркса. У 2018 годзе плануецца адкрыць як мінімум яшчэ столькі ж такіх устаноў. Вядома, што для хостэлаў абраныя месцы ў цэнтры Гродна на вуліцах: Ажэшкі, Савецкай і Гараднічанскай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025