Літоўскія візавыя службы з 2 ліпеня наступнага года адмаўляюцца ад паслуг камерцыйных пасярэднікаў у Беларусі, піша delfi.lt.

Як паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы, тым самым будзе забяспечаны больш эфектыўны і празрысты прыём візавых заявак у консульскіх установах, паменшаны адміністрацыйны цяжар візавых службаў Літвы.

Грамадзяне замежных дзяржаў у Беларусі і надалей могуць звяртацца за выдачай шэнгенскіх візаў непасрэдна ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Літвы, альбо ў візавыя цэнтры, з якімі супрацоўнічае Візавая служба Літвы.

Як гаворыцца ў паведамленні МЗС, чакаецца, што за паўгоддзе літоўскія і замежныя арганізатары турызму прыстасуюцца да пераменаў і адшукаюць спосабы стымулявання ўязнога турызму, а таксама большай зацікаўленасці грамадзян іншых краін у Літве.