Абноўлены дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» запрацуе ў поўным аб’ёме з 1 студзеня 2019 года, перадае БЕЛТА.
Па словах віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, урад вызначыў адпаведныя крытэрыі і пералік паслуг, кошт на якія тыя, хто падпадзе пад нормы абноўленага дэкрэта, будуць абавязаны кампенсаваць у поўным аб’ёме. Віцэ-прэм'ер удакладніў, што ў сувязі з новымі падыходамі дэкрэт будзе выкладзены ў новай рэдакцыі, зменіцца і назва дакумента.
За якія менавіта паслугі трэба будзе кампенсаваць поўны кошт, Васіль Жарко не ўдакладніў, адзначыўшы, што гэтае пытанне пакуль на стадыі абмеркавання.
«Ёсць вялікі пералік паслуг, які на сённяшні дзень субсідуецца з бюджэту. І мы вызначым той пералік, які будзе прапанаваны для кампенсацыі», — сказаў ён.
Васіль Жарко нагадаў, што дзяржава стварае ўмовы для ўключэння грамадзян у працоўную дзейнасць, а ў дачыненні да тых, хто «можа і павінен працаваць, але не хоча», будуць ўключацца эканамічныя рычагі.
«Гэта прадугледжвае пакрыццё 100% выдаткаў па тых паслугах, якія вызначыць урад, — растлумачыў віцэ-прэм'ер. — Ураду адведзены першы квартал наступнага года для распрацоўкі пераліку такіх паслуг, каб непрацоўныя грамадзяне, якія абавязаны кампенсаваць, разумелі, за што яны будуць плаціць. Таксама ўрад вызначыць крытэрыі аднясення да плацельшчыкаў».
Асноўнымі адказнымі выканаўцамі пры рэалізацыі дакумента будуць мясцовыя органы ўлады і камісіі, якія будуць стварацца ў адміністрацыях раёнаў і гарадоў. Прадугледжана, што камісія, перш чым прымаць рашэнне аб стоадсоткавай кампенсацыі выдаткаў грамадзянінам, вывучыць усе абставіны індывідуальна, прапануе працаўладкаванне або, магчыма, выявіць нейкія важкія падставы, каб выключыць з пераліку плацельшчыкаў.
[irp posts="15 035″ name="Дэкрэт № 3 адмяняць не стануць, але на працягу года падатак на дармаедаў" спаганяць не будуць"]
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…