Тавары ў крамах duty free можна будзе купляць не толькі пры выездзе, але і пры ўездзе ў ЕАЭС, што прадугледжана Мытным кодэксам ЕАЭС. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі, перадае БЕЛТА.
«Новая норма: тавары ў магазінах бяспошліннага гандлю могуць рэалізоўвацца не толькі пры выездзе фізічных асоб з краіны, як дзейнічае цяпер, але і пры ўездзе ў ЕАЭС. Але кодэксам такая магчымасць прапісаная толькі ў аэрапортах і марскіх партах», — растлумачыў Уладзімір Арлоўскі.
[irp posts="43 678″ name="Польшча паступова забароніць гандаль у нядзелю. 30 месцаў, дзе можна будзе штосьці набыць у сёмы дзень"]
Пры гэтым першы намеснік старшыні ДМК звярнуў увагу, што кодэксам прадугледжана норма, што ў крамах, размешчаных на ўезд, алкаголь і тытунь будуць прадавацца ва ўстаноўленых нормах бяспошліннага ўвозу.
«То бок, не любую колькасць, як пры выездзе, а толькі ў межах бяспошліннага ўвозу. Калі, напрыклад, норма бяспошліннага ўвозу алкаголю 3 л, значыць, не больш за 3 л», — распавёў ён.
Дадзеная норма прадугледжана Мытным кодэксам ЕАЭС, які павінен уступіць у сілу 1 студзеня 2018 года.