Прадугледжаную законам суму за адміністрацыйнае парушэннне ў мужчыны спагналі з пенсійнага рахунку. А як невядомаму безбілетніку ўдалося выдаць сябе за іншага чалавека пры афармленні пратакола, застаецца невядомым. Уладзімір Лобан у сюжэце ТРК Гродна паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі.
Як іншаму чалавеку ўдалося сябе выдаць за іншага чалавека, застаецца невядомым.
Анатоль Малікаў больш за два гады застаецца прыкаваным да ложка. І гэтак з немалой пенсіяй штраф для сям'і стаў шокам.
Юрыст пенсійнага фонду патлумачыў жонцы сп. Анатоля, што ўсё было пра правілах — аформлены пратакол з пашпартнымі дадзенымі Анатоля Малікава. Больш нічога юрыст не распавёў і параіў звяртацца ў суд.
Участковы, да якога звярнулася Ірына Малікава, пацвердзіў, што такія сітуацыі здараюцца — дадзеныя кантралёрам падае свая служба, якая «прабівае» па базе. Аднак адрас быў пазначаны зусім не той, дзе жыве сп. Анатоль і дзе ягоная прапіска па пашпарце.
Сям’я падала заяву ў раённы аддзел міліцыю, адкуль яе накіравалі кантралёрам Гродзенскага аўтапарка. Там не адмаўляюць: факт затрымання безбілетніка ў пазначаны пратаколам дзень меў месца. Толькі хто быў чалавекам, хто выдаў сябе за іншага, транспартнікі не ведаюць. Кантралёры даставілі безбілетніка, які адмовіўся плаціць штраф і не меў пры сабе пашпарт, у аддзел міліцыі на Фолюшы. Там выявілі ягоную асобу і склалі пратакол.
Тэарэтычна вярнуць суму штрафа ў памеры 11 рублёў 50 капеек можна ў судовым парадку. Аднак уступаць у судовыя справы сям’я Малікавых не мае намеру. Хаця пасля разбіральніцтваў крыўда ў сям'і засталася: як пры сучасных базах дадзеных можна пераблытаць двух зусім розных людзей?