Апошняя на гэты год змена экспазіцыі Гродзенскай выставачнай залы адбылося 19 снежня. У гэты дзень адкрылася традыцыйная калядная выстава мастакоў Гродзенскага аддзялення Саюза мастакоў Беларусі. Разам з жывапісам і графікай тут прадстаўлены скульптура, мастацкае кавальства і шкло. Большасць прац выкананы сёлета ці за апошнія некалькі гадоў.
«Тут ёсць і абсалютна новыя працы і тыя, што ўжо мы бачылі. Усе яны лагічна ўпісваюццца ў агульную канцэпцыю. Паказваюць, як у канцы года, перад калядамі, чалавек асэнсоўвае сябе і тое, што зроблена за год. Ён асэнсоўвае нараджэнне Хрыста і Каляды — свята, калі мяняецца сонца і прырода адраджаецца нанова».