З дзіцячага садка ў Слоніме з-за задымлення эвакуявалі больш за 170 дзяцей. Здарэнне адбылося 18 снежня ў дашкольнай установе на Косаўскім тракце, паведамляе Белта.
Апоўдні выратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў адным з памяшканняў дзіцячага саду. На месца былі накіраваны чатыры каманды ратавальнікаў, а таксама машыны службаў ўзаемадзеяння.
«Пасля прыбыцця на месца было выяўлена шчыльнае задымленне ў памяшканні электрашчытавой і нязначнае ў памяшканнях першага паверха дзіцячага саду. З будынка эвакуіраваны звыш 170 дзяцей і каля 40 работнікаў дашкольнай установы», — адзначылі ў абласным упраўленні МНС.
Пацярпелых у выніку здарэння няма. Верагодней за ўсё, прычынай задымлення стала кароткае замыканне ў электрашчыце, ад якога сілкуецца кухоннае абсталяванне.
Дзеці былі пераведзены ў будынак суседняй школы. Аператыўна былі абвешчаны бацькі. Чакаецца, што сёння сад працягне працу ў звычайным рэжыме.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…