Жыхар вёскі Доўнары, што ў Іўеўскім раёне, выратаваў трох чалавек, вынесшы іх з палаючага дома. Мужчына, які працуе інжынерам аднаго з прадпрыемстваў, 18 снежня вяртаўся з працы і заўважыў водбліскі полымя ў адным з дамоў. Калі падбег бліжэй, пачуў крыкі аб дапамозе. Усярэдзіне было моцнае задымленне.

Мужчына тройчы ўваходзіў у палаючы дом і выносіў людзей, якія ляжалі на падлозе. У ліку выратаваных дзядзька гаспадара 1974 года нараджэння, дзядуля гаспадара 1935 года нараджэння, а таксама іх 39-гадовы госць, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

«Відавочца паспрабаваў адшукаць і іншых. Аднак занадта высокая тэмпература не дазваляла ўвайсці ў дом яшчэ раз», — адзначылі ў абласным упраўленні МНС.

Пажар быў патушаны. Агнём знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцці і маёмасць у доме. У адным з пакояў знойдзена цела гаспадара 1988 года нараджэння. Верагоднай прычынай пажара стала неасцярожнае курэнне.