Лідчанка Караліна Чарнашэй удзельнічае ў міжнародным конкурсе прыгажосці Miss University World ад Беларусі і ўпэўнена лідзіруе ў анлайн-галасаванні.
Караліна вучыцца на 4-м курсе БДУ і перажывае, што «не хапае маральнай падтрымкі з боку Беларусі, таму што ніхто не ведае пра гэты конкурс, толькі блізкія сябры і сваякі», паведамляюць «Прынёманскія Весці».
Пакуль лідчанка ўпэўнена займае першае месца, апярэджваючы прадстаўніцу Расіі і Венгрыі.
Галасаванне праходзіць на сайце конкурса і завершыцца 20 снежня, у 10 раніцы па беларускім часе — падтрымаць Караліну можа кожны.
