19 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы. Менавіта з Гродна распачынае Бэтлеемскі агонь сваю вандроўку па нашай краіне, піша grodnensis.by.
У найбліжэйшыя гадзіны і дні ён дасягне іншых гарадоў Беларусі. Агонь разносяць беларускія скаўты. Ён будзе занесены таксама ў шпіталі, хоспісы, а найперш да састарэлых, самотных і пакінутых людзей. У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 18-ы раз.
Бэтлеемскі агонь прыняў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На набажэнстве cабраліся вернікі Гродна i ваколіц, каб узяць агонь у свае дамы на вігілійны стол, дзе ён будзе нагадваць аб Уцелаўленні Божага Сына.
Падчас набажэнства перадачы Бэтлеемскага агню біскуп Кашкевіч нагадаў, што сёлетняя акцыя Бэтлеемскага агня міру адбываецца пад дэвізам: «У Табе ёсць святло».
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…