На аб’екце задзейнічана больш за 30 будаўнічых брыгад з усёй краіны, работы ідуць па 12 гадзін у суткі, піша «Гродзенская праўда».
Практычна сфарміраваны фасады асноўных будынкаў комплекса. Уражвае велізарны паркінг, які на трох узроўнях змесціць больш за 2100 аўтамабіляў. З вуліцы ўезды на крыты паркінг уладкаваныя такім чынам, што наведвальнікі змогуць заязджаць на любы ўзровень і адразу трапляць на паверх, які іх цікавіць, гандлёва-забаўляльнага комплекса.
Паміж гарадской клінічнай бальніцай № 4 і велізарным паркінгам узвядуць шумаахоўных бар’ер, каб не перашкаджаць пацыентам і персаналу бальніцы. На другім узроўні размесціцца самы вялікі ў рэгіёне прадуктовы гіпермаркет агульнай плошчай больш за 8000 квадратных метраў. На трэцім узроўні размесціцца сучасны фітнес-цэнтр. Ён зойме каля паўтары тысячы квадратных метраў, а побач — крама спартыўнага інвентара, адзення і спадарожных тавараў.
Дзякуючы будаўніцтву гандлёва-забаўляльнага комплекса прыведзены ў парадак ўнутрыдваровыя праезды суседніх з ім дамоў, рэканструюецца адрэзак дарогі, на чарзе пашырэнне праспекта Янкі Купалы да чатырох палос, уладкаванне разваротнага кальца для тралейбусаў паблізу бальніцы.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…