15 снежня ў Гародні адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Памятная табліца ўсталявана ў Фарным касцёле, піша «Радыё Рацыя».
Удзел у адкрыцці шыльды ўзялі прадстаўнікі консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, у тым ліку Генеральны консул Ярослаў Ксёнжэк, прадстаўнік Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі, біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч і іншыя прадстаўнікі мясцовага каталіцкага духавенства.
Адкрыццю шыльды папярэднічала ўрачыстая імша.
Першая шыльда ў гонар Касцюшкі на сцяне катэдральнага касцёлу з’явілася больш сто гадоў таму. Акурат насупраць яе зараз яшчэ адна табліца з тэкстам, выкананая па-польску і па-беларуску. Генеральны консул Польшчы ў Гародні Ярослаў Ксёнжэк прамаўляў на адкрыцці па-польску, прадстаўнік абласной улады Аляксандр Вярсоцкі па-беларуску.