Учора ўвечары кіроўца Opel рухаўся з боку пункта мытнага афармлення «Прывалка» ўздоўж фураў. Ён заўважыў святло фар на сустрэчнай паласе і па іх габарытах і размяшчэнні зразумеў, што гэта вялікагрузавая машына. Яго нічога не насцярожыла і ён рухаўся далей, піша autogrodno.by.

Па словах кіроўцы, святло фараў машыны яго асляпіла, таму чалавека на праезджай частцы ён заўважыў на адлегласці прыкладна 3−5 метраў. У выніку Opel наехаў на чалавека, машына з’ехала ў кювет.

Збітым чалавекам аказаўся дальнабойшчык, які ў гэты час з сябрам знаходзіўся на дарозе. Пацярпелага змясцілі ў шпіталь. Гродзенская ДАІ адзначыла, што флікераў мужчыны не мелі.