У канцы мінулага тыдня ў Гродзенскі райвыканкам паступіла паведамленне аб тым, што ў Львове падведзены вынікі па праектах трансгранічнага супрацоўніцтва. З 6 заяўленых раёнаў 4 перамаглі, і 4 мільёны еўра будуць накіраваны на будаўніцтва дарог Рацічы — Сапоцкін, Сапоцкін — Сонічы, Сонічы — Васілевічы, Васілевічы — Асташа, піша «Перспектыва».

У цэлым Гродзенская вобласць выйграла 5 праектаў, з якіх, як ужо гаварылася, чатыры — нашы. Усяго ж у Беларусь паступяць 12 мільёнаў еўра.

Былі прынятыя Еўрасаюзам і 2 праекты, заяўленыя заказнікам «Азёры». Ёсць шанцы дамагчыся перамогі і па праектах, заяўленых культработнікі раёна. Па словах старшыні райвыканкама Яна Васілеўскага, у нас ёсць чым зацікавіць замежных спонсараў. Таму работнікам іншых сфер дзейнасці трэба праяўляць ініцыятыву, смялей шукаць грошы ў еўрасаюзаўскім кашальку, а не толькі разлічваць на раённы бюджэт у вырашэнні тых ці іншых задач.