Польшча паступова забароніць гандаль у нядзелю. 30 месцаў, дзе можна будзе штосьці набыць у сёмы дзень

У Польшчы паступова забароняць гандаль у нядзелю. З сакавіка 2018 года крамы будуць адкрытыя толькі ў першую і апошнюю нядзелю месяца. З 2019-га — толькі ў апошнюю. У 2020-м крамы будуць закрытыя ва ўсе нядзелі.

Але ёсць і выключэнні. Гэтак, крамы змогуць працаваць у дзве нядзелі, якія папярэднічаюць Калядам ды ў нядзелю перад Вялікаднем. Таксама гандляваць можна будзе ў апошнюю нядзелю студзеня, красавіка, чэрвеня і ліпеня.

Апроч гэтага ёсць яшчэ 30 месцаў, гандаль у якіх можа будзе весці кожную нядзелю:

  • пякарні, кандытарскія і марожаніцы;
  • запраўкі;
  • салоны кветак;
  • аптэкі;
  • сувенірныя крамы;
  • шапікі з прэсай, тытуням і латарэйнымі білетамі;
  • пошта (цікава, што большасць паштовых аддзяленняў Польшчы цяпер у нядзелю зачыненая);
  • гатэлі;
  • культурніцкія, спартовыя і турыстычныя аб’екты;кірмашы;санаторыі і шпіталі; вакзалы, рачныя і марскія парты;
  • аэрапорты;
  • транспартныя сродкі (напрыклад, на паромах або ў самалётах);
  • нафтавыя платформы;
  • зоны duty free;
  • турмы;
  • вайсковыя часткі;
  • пахавальныя бюро ды інш.

Адкрытая аптэка ў закрытым гандлёвым цэнтры

З аднаго боку, некаторыя крамы тэарэтычна змогуць абыйсці забарону, маючы, напрыклад, уласную пякарню — праўда, невядома, ці захочуць гэтым шанцам карыстацца. З іншага боку, не ўсе гандлёвыя пункты, што змогуць легальна працаваць, захочуць у нядзелю адчыняцца.

Кавярні і кінатэатры ў гандлёвых цэнтрах павінныя былі быць адкрытыя, але праз юрыдычную недакладнасць новага закону і адсутнасць фінансавага сэнсу гэта будзе выглядаць інакш, — кажа дырэктар Рады гандлёвых цэнтраў Польшчы Радаслаў Кнап. — Калі будзем ісці па гандлёвым цэнтры, дзе збольшага ўсё будзе закрытае, а адкрытае толькі нешта то тут, то там, гэтыя гандлёвыя пункты наўрад ці самі захочуць адкрыцца ды браць на сябе кошты прыборкі і аховы.

Радаслаў Кнап лічыць, што замест забароны гандлю ў нядзелю лепш было б даць працаўнікам крамаў больш вольных нядзеляў. Паводле спецыялістаў, такога меркавання прытрымліваецца каля 80% палякаў.

Запытаныя ў Тэрэспалі і Бялай Падлясцы беларусы пра забарону кажуць спакойна: маўляў, для пакупак дастаткова і суботы, а ў нядзелю лепей адпачываць і хадзіць у царкву.

Закупы ў суботу

Згодны з гэтым і дырэктар гарадзенскай турфірмы «Зэт» Сяргей Якшэвіч. Прадпрымальнік кажа, што большасць беларусаў, якія збіраюцца на закупы ў Польшчы, стараюцца паехаць у суботу, каб не рызыкаваць спазніцца на працу ў панядзелак, бо на мяжы можна прастаяць і дзве гадзіны, і шэсць.

Галоўную праблему ў забароне гандлю Якшэвіч бачыць не ў ёй самой, а ў эфектах, якія яна можа стварыць на мяжы. Галоўнае, каб польская мытня давала рады чэргам турыстаў, якія вяртаюцца дахаты, кажа прадпрымальнік.

«Асноўнае затрыманне на мяжы — у суботу», — кажа бізнесовец.

Пра крокі беларускіх уладаў выкарыстаць кан’юнктуру і раскруціць ідэю «купляць беларускае» — няхай і ў нядзелю — пакуль не чуваць.

«Дзяржава спадзяецца, што людзі застануцца дома і будуць купляць у буйных супермаркетах, якія імпартуюць тавары і плацяць за гэта пошліну», — кажа даследчык прадпрымальніцтва, доктар сацыялогіі Аляксандр Папко.

Але беларусы Гродзеншчыны і Берасцейшчыны наўрад ці будуць кіравацца такой логікай у сітуацыі, калі некаторыя харчы можна набыць у Польшчы ў два разы танней, чым дома. Паводле апошніх звестак, ежа ў Польшчы — самая танная ва ўсім Еўразвязе.

Таму налета беларусы працягнуць везці ў Польшчу мільёны долараў - праўда, шэсць, а не сем дзён на тыдні. І праводзячы яшчэ больш часу на мяжы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкімі

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024

Новыя суддзі, суд за салідарнасць, 36 «пікетаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…

23 снежня 2024

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024