Пасля доўгіх разглядаў і экспертыз жыхарку Новага света 94-гадовую Ніну Сямёнаву суд Ленінскага раёна прызнаў дзеяздольнай. Гэта значыць, пенсіянерка адэкватная і можа адказваць за свае дзеянні.
Непрыемная гісторыя з гродзенкай адбылася ў чэрвені, калі гарадскія службы гвалтоўна забралі яе з дому і павезлі ў псіхіятрычную бальніцу. Пры гэтым службы спасылаліся на тое, што пажылая жанчына мае арганічны разлад асобы і не можа за сабой даглядаць, але блізкія і сама пенсіянерка адзначалі, што такі дыягназ ёй ніхто не ставіў. Па рашэнні экспертызы і суда Ленінскага раёна, якія прайшлі ў пачатку снежня, Ніну Іосіфаўну прызналі адэкватным чалавекам.
Што тычыцца зносу дамоў для забудовы цэнтра, то да пенсіянеркі ніхто больш не прыходзіў і не пісаў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…