5 лістоў рассылкі ад праекта «Арт-Беларусь» распавядуць пра беларускіх мастакоў у Парыжы, незвычайныя дэталі партрэтаў і нацюрмортаў. Кожны тыдзень падпісанты будуць атрымліваць лісты з гісторыямі пра беларускіх творцаў.
- «Мастакі поштай» — гэта не проста інфармацыйная рассылка, — кажа кіраўнік праекта «Арт-Беларусь» Аляксандр Зіменка. — Наша мэта значна больш амбітная і шырокая: прыцягнуць увагу да ўнёску беларусаў у сусветнае мастацтва. А таксама павіншаваць падпісантаў з надыходзячымі святамі.
Кожны з пяці лістоў рассылкі будзе прымеркаваны да пэўнага зімняга свята: ад Ханукі да праваслаўнага Раства. Не абыдзецца без падарункаў.
Праект «Мастакі поштай» — лагічны працяг іншай нашумелай рассылкі «Купала поштай». Падпісаўшыся на яго, чытачы будуць атрымліваць кожны дзень па аднаму вершу Янкі Купалы.
[irp posts="12 889″ name="Правесці 100 дзён з вершамі дапаможа рассылка «Купала поштай""]
Падпісацца на арт-дайджэст можна па спасылцы http://kupalaposhtai.by/artbelarus
Першы ліст можна будзе знайсці ў скрыні адразу пасля падпіскі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…