Горад

У Гродне запалілі першыя ханукальныя свечы. Упершыню гэта зрабіў малады прадстаўнік абшчыны

Святкаваць Хануку яўрэі ўсяго свету пачалі сёлета з вечара 12 снежня. У Гродне традыцыйнае запальванне галоўных ханукальных свечак на сінагозе пачалося на наступны дзень — 13 снежня. Другое па значнасці рэлігійнае свята ў iўдзеяў будзе доўжыцца 7 дзён.

Гродзенскія яўрэі кожны год імкнуцца разнастаіць святкаванне Ханукі. У гэтым годзе акрамя афіцыйнага запальвання свечак прайшло фаер шоў, быў пачастунак, таксама выступіў моладзевы гурт «Radiance».

Сёлета склад тых, хто запальвал свечкі на балконе сінагогі, змяніўся. Да рабіна Іцхака Кофмана і старшыні мясцовай абшчыны Барыса Квяткоўскага далучыўся хлопец Натан Шамсутдзiнаў. Упершыню малады прадстаўнік абшчыны ўдзельнічае ў запальванні галоўных свечак свята. Такім чынам мясцовая абшчына паказала сувязь пакаленняў.

Перад запальваннем свечак. На фота злева направа: рабiн Iцхак Кофман, кіраўнік моладзевага праекта «Кіслеў» Натан Шамсутзiнаў і старшыня абшчыны Барыс Квяткоўскі
«Для мяне гэта сур’ёзная падзея: я першы з моладзі ў гродзенскай абшчыне, хто запальвае свечкі разам з рабінам і старшынёй, -кажа Натан. — Безумоўна, гэта захаванне традыцый, правілаў, якія важныя для яўрэйскага свету, для захавання абшчыны і яе культуры. А таксама гэта вяртанне да таго, што было знішчана 70 гадоў таму».

На свяце абшчына прэзентавала каляндар з памятнымі датамі і каштоўнымі фатаграфіямі гродзенскіх яўрэяў. Распрацавалі каляндар прадстаўнікі выдавецтва ЮрСаПрынт: Аляксандр Рыжы і Марына Шапялевіч.

[irp posts="41 757″ name=""Пасля зброі, наркотыкаў і прастытуцыі - самы прыбытковы бізнес". Гродзенскі кнігавыдавец пра друкарскую справу з мясцовым каларытам"]

Вокладка яўрэйскага календара ад выдавецтва «ЮрСаПрынт»
На стол у свята Ханукі прынята класці традыцыйныя пончыкі, садавіну і іншыя прысмакі. Дзецям на Хануку расказваюць гісторыю свята і дораць падарункі.

Сярод традыцыйных гульняў для дзяцей самай папулярнай з’яўляецца «свiвон» або «дрэйдл» — нешта накшталт рускага ваўчка або юлы.

Стол з прысмакамі для гасцей свята ў сінагозе

Што такое Ханука

Ханука — свята свечак, якое яўрэі адзначаюць на працягу васьмі дзён. Свечкі запальваюць у памяць аб цудзе, які адбыўся ў час асвячэння храма пасля перамогі войскаў Іегуды Макавея над войскамі цара Антыёха ў 164 годзе да н.э. Гэтае свята вельмі важнае для яўрэяў, бо сімвалізуе, што вера ў Бога вечная, і ёсць рэчы, у прыватнасці духоўныя, якія нельга ў чалавека адабраць.








Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025