Сталі прыслухоўвацца да гісторыкаў? У праекце рэканструкцыі Старога замка могуць з’явіцца змены

Гісторык Мікалай Волкаў 12 снежня на сваёй старонцы ў фэйсбуку пакінуў запіс аб тым, што ў Міністэрстве культуры прынялі рашэнне захаваць другі паверх прыбудовы да вежы-брамы Старога замка. Менавіта за гэта ўжо даўно выступаў сам Волкаў. Ці будуць змены ў праекце рэканструкцыi і што ж насамрэч вырашылі ў Міністэрстве культуры, даведаўся Hrodna.life.

Згодна з праектам Уладзіміра Бачкова, паводле якога вядзецца рэканструкцыя замка, прадугледжвалася разабраць другі паверх прыбудовы да брамы. Гэтай прыбудове, як лічаць гісторыкі, больш за чатыры стагоддзі. Але Бачкоў лічыў, што яна не адпавядае варыянту замка з часоў Баторыя, таму і хацеў яе разабраць. Пасля прыезду ў Гродна 7 снежня міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара, было прынята рашэнне перагледзець праект.

[irp posts="19 241″ name="Аднавіць палац і вежу, а руіны не чапаць: Мікалай Волкаў пра шкодны праект Бачкова, які ўжо зацвердзіў Мінкульт"]

Пазначаная частка вежы-брамы, якую раней планавалi разабраць

Сцяну захаваюць, але пакуль не вырашылі як

Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі Старога замка Алег Шымбарэцкi распавядае, што да канца 2017 года «Гроднаграмадзянпраект» павінен будзе прадаставіць Міністэрству культуры варыянты захавання прыбудовы. Мінкульт будзе прымаць канчатковае рашэнне.

«Фрагмент сцяны другога паверха прадугледжвалася дэмантаваць у сувязі з неабходнасцю узмацніць перакрыцці першага паверха і ўзмацніць сцены самой вежы, — распавядае Алег Шымбарэцкi. — Міністр культуры асабiста пажадаў, каб мы разгледзелі варыянт захавання. Гэта можа быць варыянт з разборкай і з наступным узнаўленнем».

Галоўны архітэктар Старога замка Алег Шымбарэцкi (справа) паказвае міністру культуры Юрыю Бондару праект рэканструкцыі замкавага комплексу

Колькі стагоддзяў сцяне?

Таксама архітэктар адзначыў, што сцяна, якую хочуць захаваць, хутчэй за ўсё была пабудавана не ў 17 стагоддзі.

«У мяне ўзнікаюць сумневы, што тая сцяна, што намі выкрыта, па муры і цаглінах адносіцца да пачатку 17 стагоддзя. Хутчэй за ўсё гэта канец 17 — пачатак 18 стагоддзяў, а можа і пазней», — дадаў Шымбарэцкi.


Рэканструкцыя Старога замка пачалася ў верасні 2017 года. За аснову ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, аўтарства якога прыпісваюць італьянскаму архітэктару Санці Гучы 1580-х гадоў. Праектам рэканструкцыі займаўся мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў. Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025